Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі скарацілася нараджальнасьць

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 04.01.2019 11:55
За 11 месяцаў мінулага года ў краіне зьнізілася нараджальнасьць на 7,5%.
Foto: pixabay.com/CC0

Пра гэта паведаміла міністарка працы і сацыяльнай абароны Ірына Касьцевіч.

«Сёньня назіраецца зьніжэньне колькасьці народжаных у Беларусі. За 11 месяцаў 2018 года, у параўнаньні з аналягічным леташнім пэрыядам, тэмп нараджальнасьці склаў 92,5%, што прывяло да таго, што мы за 11 месяцаў страцілі ў колькасьці насельніцтва амаль 15 тысяч чалавек», цытуюць чыноўніцу беларускія СМІ.

Дадзенае скарачэньне чыноўнікі зьвязваюць з тым, што цяпер на авансцэну выходзіць малалікая група жанчын рэпрадуктыўнага ўзросту, якія нарадзіліся ў 90-я гады.

«Паводле прагнозаў, колькасьць жанчын рэпрадуктыўнага ўзросту будзе зьніжацца па прычыне таго, што ў нас скарачаецца нараджальнасьць», – сказала міністарка. Урады ставіць сабе за мэту павялічыць інтэнсіўнасьць нараджэньня дзяцей, матывуючы да гэтага жанчын.

Паводле словаў Касьцевіч, калі ў 2016 годзе каэфіцыент нараджальнасьці складаў у нашай краіне 1,73 (то бок 1,73 дзіцяці на жанчыну рэпрадуктыўнага ўзросту), у 2017 было толькі 1,54.

«СБ. Беларусь сёння»/Наша Ніва/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт