Logo Polskiego Radia
Print

Вядомы прадпрымальнік Яўген Наваселецкі загінуў у аварыі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.01.2019 15:11
Наваселецкі быў інвэстарам і стваральнікам этнакультурнага комплексу „Наносы” ў нацпарку „Нарачанскі”.
Foto: _Alicja_/pixabay.com/CC0 Public Domain

Вядомы прадпрымальнік Яўген Наваселецкі загінуў у аварыі
Наваселецкі быў інвэстарам і стваральнікам этнакультурнага комплексу „Наносы” ў нацпарку „Нарачанскі”.
У аўтааварыі па дарозе на Нарач загінуў вядомы прадпрымальнік Яўген Наваселецкі. Пра гэта ў сацсетках паведаміў старшыня Вышэйшага каардынацыйнага савета „Рэспубліканскай канфэдэрацыі прадпрымальніцтва” Ўладзімір Карагін.
Па яго словах, прычынай ДТЗ стаў лось, які выскачыў на дарогу. Адзін з кіроўцаў на трасе аб'язджаў жывёлу й выехаў на сустрэчную паласу. Там ён урэзаўся ў машыну Наваселецкага.
Наваселецкі быў інвэстарам і стваральнікам этнакультурнага комплексу „Наносы” на тэрыторыі нацыянальнага парку „Нарачанскі”. Таксама бізнэсовец быў акцыянэрам кампаніі „Паціа”, якая кантралюе гандлёвую сетку па продажы тэхнікі „5 элемэнт”.
tut.by /euroradio.fm/аз

tut.by/euroradio.fm/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт