Logo Polskiego Radia
Print

ARTICLE 19 занепакоеная абмежаваньнем права на ананімнасьць анлайн

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.01.2019 17:24
Уведзеныя Беларусьсю правілы зьяўляюцца парушэньнем міжнароднага права, лічаць брытанскія праваабаронцы.
pixabay.com/Public Domain CC0

ARTICLE 19 занепакоеная абмежаваньнем права на ананімнасьць анлайн
Уведзеныя Беларусьсю правілы зьяўляюцца парушэньнем міжнароднага права.
Брытанская праваабарончая арганізацыя ARTICLE 19 (Артыкул 19) занепакоеная нядаўна прынятай пастановай беларускага ўрада, якая сур'ёзна абмяжоўвае правы Інтэрнэт-карыстальнікаў на ананімнасьць: з 1 сьнежня 2018 году наведвальнікі сайтаў павінны пацьвярджаць асобу перад публікацыяй паведамленьняў.
У прыватнасьці, уладальнікі сайтаў абавязаныя ствараць сыстэмы ідэнтыфікацыі карыстальнікаў. Пастанова рэкамэндуе выкарыстоўваць актывацыю праз СМС-паведамленьні. Пры гэтым, SIM-карту ў Беларусі можна набыць толькі пацьвердзіўшы сваю асобу, напрыклад, пры дапамозе пашпарта.
Новая пастанова таксама ўтрымлівае палажэньне, якое датычыцца збору й захоўваньня пэрсанальных дадзеных карыстальнікаў. Уладальнікі сайтаў або даменаў абавязаны захоўваць дадзеныя на сэрвэрах, разьмешчаных у Беларусі.
Паводле ARTICLE 19, папраўкі, якія абавязваюць карыстальнікаў ідэнтыфікаваць сябе ў Інтэрнэце, а таксама новыя правілы захоўваньня дадзеных, зьяўляюцца парушэньнем міжнароднага права і ўяўляюць значную небясьпеку для недатыкальнасьці й свабоды выказваньня меркаваньняў карыстальнікаў.
„Абарона ананімнасьці зьяўляецца жыцьцёва важнай для абароны як права на свабоду слова, так і права на прыватнае жыцьцё”, - сказаў праграмны дырэктар арганізацыі Дэвід Дыяс-Жогейз.
Пастанова была прынятая ў рамках больш шырокіх зьменаў у закон „Аб сродках масавай інфармацыі” 14 чэрвеня 2018 году Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусі.
Папраўкі да закона аб СМІ падвергнуліся крытыцы з боку міжнародных арганізацый і грамадзянскай супольнасьці краіны. 19 красавіка 2018 года Эўрапейскі парлямэнт прыняў рэзалюцыю, якая заклікала беларускія ўлады „неадкладна й безумоўна” адмовіцца ад прапанаванага законапраекта, які „пагражае свабодзе слова”.
Спэцыяльны дакладчык ААН па Беларусі Міклаш Харасьці таксама раскрытыкаваў законапраект, заявіўшы, што „папраўкі да закона аб СМІ пазбаўляюць інтэрнэт ананімнасьці”, а таксама „закрываюць апошнюю публічную прастору для свабоднага выказваньня меркаваньняў”.
Артыкул 19 — гэта брытанская праваабарончая арганізацыя, якая займаецца абаронай і заахвочваньнем свабоды выказваньня меркаваньняў і свабоды інфармацыі ва ўсім сьвеце. Назва арганізацыі паходзіць ад артыкула 19 Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека, які абвяшчае, што „Кожны чалавек мае права на свабоду перакананьняў і іх выказваньня; гэта права ўключае свабоду бесьперашкодна прытрымлівацца сваіх перакананьняў і свабоду шукаць, атрымліваць і распаўсюджваць інфармацыю й ідэі любымі сродкамі й незалежна ад дзяржаўных межаў”.
spring96.org/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт