Logo Polskiego Radia
Print

Сусьветны банк прагназуе запаволеньне тэмпаў росту ВУП у Беларусі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.01.2019 10:59
Сусьветны банк паказвае на рызыку стрэсавых сытуацый у фінансавай сфэры Беларусі.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Сусьветны банк прагназуе запаволеньне тэмпаў росту ВУП у Беларусі
Сусьветны банк паказвае на рызыку стрэсавых сытуацый у фінансавай сфэры Беларусі.
Сусьветны банк прагназуе запаволеньне тэмпаў росту валавога ўнутранага прадукту Беларусі да 2,7% у 2019 годзе й 2,5% — у 2020-2021 гадах, паведамляецца ў студзеньскім аглядзе банка „Пэрспэктывы сусьветнай эканомікі. Азмрочаныя пэрспэктывы”.
Згодна з ацэнкай аналітыкаў СБ, паводле вынікаў 2018 году рост беларускай эканомікі складзе 3,4%.
„Рызыка разьвіцьця стрэсавых сытуацый у фінансавай сфэры патэнцыйна вышэйшая ў краінах, дзе існуюць унутраныя фактары ўразьлівасьці, напрыклад у Румыніі й Беларусі, якія маюць дэфіцыт па рахунку бягучых апэрацый або значны аб'ём запазычанасьці ў замежнай валюце”, — падкрэсьлівае Сусьветны банк.
У цэлым Сусьветны банк у аглядзе пагоршыў прагноз росту сусьветнага ВУП на 2019 год. Так, тэмпы росту сусьветнай эканомікі ў 2019 годзе запаволяцца да 2,9%, ніжэй за раней прагназаванае, і да 2,8% — у 2020-2021 гадах.
Аналітыкі СБ раней адзначалі, што галоўная задача Беларусі — знайсьці спосабы пераходу ад цыклічнага ўздыму да ўстойлівага структурнага аднаўленьня эканомікі. „Без структурных зьменаў рост у сярэднетэрміновай пэрспэктыве прагназуецца на ўзроўні 2-2,5% на год”, — падкрэсьлівалі экспэрты.
Паскарэньне эканамічнага росту ў Беларусі, адзначалі яны, „патрабуе павышэньня эфэктыўнасьці ў разьмеркаваньні рэсурсаў, далейшага спрашчэньня ўмоў вядзеньня бізнэсу, стымуляваньня інвэстыцый і ўмацаваньня даверу да дзяржаўных інстытутаў”.
Тымчасам улады Беларусі чакаюць, што ў першым квартале 2019 году тэмпы эканамічнага росту істотна замарудзяцца ў параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2018 году. У першым квартале мінулага году рост ВУП меў аднаўленчы характар і склаў 5,1%. Зараз урад чакае, што ў першым квартале 2019 году эканамічны рост складзе ўсяго 0,6%.
Разам з тым ва ўрадзе разьлічваюць, што ў наступныя кварталы 2019 году эканоміка будзе паступова паскарацца.
belapan.by/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт