Logo Polskiego Radia
Print

Вярхоўны суд пакінуў бязь зьменаў прысуд камандзіру й старшыне роты Коржыча

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 15.01.2019 13:51
Павел Сукавенка часткова прызнаў сваю віну, Артур Вірбал – цалкам.
pixabay.com/Public Domain CC0

Вярхоўны суд пакінуў бязь зьменаў прысуд камандзіру роты Коржыча й старшыне
Вярхоўны суд Беларусі пакінуў бязь зьменаў прысуд Паўлу Сукавенку, які камандаваў у Печах ротай, у якой служыў пінчук Аляксандр Коржыч, загінулы восеньню 2017-га, і старшыне той жа роты Артуру Вірбалу.
19 кастрычніка ў судзе Менскага раёна на выязным пасяджэньні Менскага абласнога суда Сукавенка быў асуджаны на 6 гадоў пазбаўленьня свабоды, яго пазбавілі званьня старэйшага лейтэнанта, Вірбал – на 4 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму, яго пазбавілі званьня прапаршчыка. Іх прызналі вінаватымі ў «злоўжываньні ўладай, перавышэньні ўлады або бязьдзейнасьці ўлады». Павел Сукавенка часткова прызнаў сваю віну, Артур Вірбал – цалкам.
Як інфармуе на сваёй старонцы ў Facebook прэс-сакратар Вярхоўнага суда Юлія Ляскова, судовая калегія па крымінальных справах ВС РБ апэляцыйныя скаргі асуджаных не задаволіла, а прысуд Менскага абласнога суда пакінула бязь зьменаў. Такім чынам ён набыў законную сілу.

Вярхоўны суд Беларусі пакінуў бязь зьменаў прысуд Паўлу Сукавенку, які камандаваў у Печах ротай, у якой служыў пінчук Аляксандр Коржыч, загінулы восеньню 2017-га, і старшыне той жа роты Артуру Вірбалу.

19 кастрычніка ў судзе Менскага раёна на выязным пасяджэньні Менскага абласнога суда Сукавенка быў асуджаны на 6 гадоў пазбаўленьня свабоды, яго пазбавілі званьня старэйшага лейтэнанта, Вірбал – на 4 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму, яго пазбавілі званьня прапаршчыка. Іх прызналі вінаватымі ў «злоўжываньні ўладай, перавышэньні ўлады або бязьдзейнасьці ўлады».

Павел Сукавенка часткова прызнаў сваю віну, Артур Вірбал – цалкам.

Як інфармуе на сваёй старонцы ў Facebook прэс-сакратар Вярхоўнага суда Юлія Ляскова, судовая калегія па крымінальных справах ВС РБ апэляцыйныя скаргі асуджаных не задаволіла, а прысуд Менскага абласнога суда пакінула бязь зьменаў. Такім чынам ён набыў законную сілу.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт