Logo Polskiego Radia
Print

Рассельгаснагляд затрымаў 20 тон увезеных зь Беларусі грэцкіх арэхаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 18.01.2019 17:02
Грузавы аўтамабіль разам з падкаранціннай прадукцыяй перададзены Смаленскай мытні для правядзеньня праверачных дзеяньняў.
youtube.com/screen

Супрацоўнікі ўпраўленьня Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласьцях затрымалі буйную партыю грэцкіх арэхаў, якія былі ўвезеныя ў Расею зь Беларусі.

Як паведамляе расейскае ведамства, 16 студзеня на складзе падчас надгляду фуры са згаданай прадукцыяй перавозчык паказаў суправаджальныя дакумэнты на 20 тон грэцкіх арэхаў. У фітасанітарных сэртыфікатах краінай паходжаньня грузу была пазначаная Турцыя. Аднак пры правядзеньні каранціннага фітасанітарнага кантролю «на шэрагу мяшкоў пад пакавальнымі швамі выяўленыя ўшытыя маркіровачных этыкеткі, паводле якіх месцам паходжаньня грузу зьяўляюцца ЗША».

На шэрагу мяшкоў меліся рэшткі аналягічных маркіровачных этыкетак, а таксама сьляды іх выдаленьня, сьцьвярджаюць у Рассельгаснаглядзе. У той жа час на ўсіх 800 мяшках таксама прысутнічала маркіроўка, згодна зь якой груз нібыта меў паходжаньне Турэцкай Рэспублікі.

Грузавы аўтамабіль разам з падкаранціннай прадукцыяй перададзены Смаленскай мытні для правядзеньня праверачных дзеяньняў і прыняцьця мер у рамках сваёй кампэтэнцыі.

радыё рацыя/белапан/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт