Logo Polskiego Radia
Print

На беларускай мяжу ўзаконілі «электронныя вароты»

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 20.01.2019 10:01
Улады прынялі новы закон, які спрашчае парадак наведваньня памежнай зоны.
Foto: Wikipedia Commons/CC-BY-SA 3.0

Цяпер замежныя грамадзяне могуць бяз пропускаў ехаць транзытам праз памежную зону ў санаторыі, дамы адпачынку і наведваць аб’екты прыдарожнага сэрвісу.

Беларускім грамадзянам дазволілі пры праверцы дакумэнтаў на свой выбар прад’яўляць пашпарт альбо пасьведчаньне кіроўцы ці службовае пасьведчаньне.

Паводле Памежнага камітэту, гэта лібэралізацыя

– значна спрашчае парадак наведваньня грамадзянамі памежнай зоны

– дазваляе стварыць новыя працоўныя месцы і дадатковыя ўмовы для ўключэньня разьмешчаных у ёй зямель і аб’ектаў у гаспадарчы абарот

– спрыяе павышэньню прывабнасьці турыстычных абʼектаў на прымежнай тэрыторыі.

Закон прадугледжвае таксама выкарыстаньне аўтаматычных сродкаў памежнага кантролю. Аднак, паводле Памежнага камітэту, «гэта будзе актуальным пры выдачы грамадзянам Беларусі біямэтрычных пашпартоў».

«Гэта так званыя «электронныя вароты«, якія дазваляюць ажыцьцяўляць памежны кантроль без непасрэднага ўдзелу кантралёра».

Тэрмін пачатку выдачы ID-картак і біямэтрычных замежных пашпартоў у Беларусі адсунуты на год – ад 1 студзеня 2020 году.

Паводле Радыё «Свабода»/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт