Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь практычна спыніла імпарт нафтапрадуктаў з Расеі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 22.01.2019 12:01
Гэта вынік уваходжаньня ў сілу зьменаў у беларуска-расейскае міжурадавае пагадненьне.
pixabay.com/Public Domain CC0

Беларусь практычна спыніла імпарт нафтапрадуктаў з Расеі
Гэта вынік уваходжаньня ў сілу зьменаў у беларуска-расейскае міжурадавае пагадненьне.
Пасьля ўваходжаньня ў сілу зьменаў у беларуска-расейскае міжурадавае пагадненьне Беларусь скараціла імпарт нафтапрадуктаў з Расеі да сымбалічных аб'ёмаў — пра гэта сьведчаць афіцыйныя статыстычныя дадзеныя.
Так, у лістападзе мінулага году Беларусь імпартавала з Расеі ўсяго толькі 24,3 тыс. тон нафтапрадуктаў. Для параўнаньня: у першым паўгодзьдзі 2018 году Беларусь штомесяц увозіла з Расеі каля 300—400 тыс. тон нафтапрадуктаў, у ліпені — 237 тыс., у жніўні — 141,9 тыс., у верасьні — 106 тыс. тон, у кастрычніку — 115,5 тыс. тон.
Да кастрычніка ўключна аб'ёмы імпарту расейскіх нафтапрадуктаў перавышалі ўзровень 2017 году, аднак з улікам лістападаўскіх дадзеных сытуацыя зьмянілася. За студзень—лістапад мінулага году Беларусь імпартавала з Расеі 2 млн 736,2 тыс. тон нафтапрадуктаў, што на 6,3% менш у параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2017-га.
Зьніжэньне імпарту расейскіх нафтапрадуктаў абумоўленае ўваходжаньнем у сілу зьменаў у беларуска-расейскае міжурадавае пагадненьне.
Пратакол аб унясеньні зьменаў у пагадненьне аб мерах па ўрэгуляваньні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў галіне экспарту нафты й нафтапрадуктаў быў падпісаны 10 кастрычніка 2018 году па выніках міжурадавых перамоваў. Дакумэнт падпісалі віцэ-прэм'еры Беларусі й Расеі Ігар Ляшэнка й Дзьмітрый Казак. У ім узгодненыя індыкатыўныя балянсы й пратаколы па нафтапрадуктах на лістапад—сьнежань 2018 году й на 2019 год.
Тады ж, у кастрычніку, міністар энэргетыкі Расеі Аляксандр Новак паведаміў журналістам, што індыкатыўныя балянсы прадугледжваюць нулявыя пастаўкі ў Беларусь аўтабэнзіну, дызэльнага паліва й мазуту расейскай вытворчасьці. Падпісаны пратакол прадугледжвае, што з лістапада 2018 году Беларусь з Расеі можа імпартаваць толькі нафтапрадукты, якія не вырабляюцца ў рэспубліцы.
Паводле інфармацыі БелаПАН, рашэньне аб абмежаваньні паставак нафтапрадуктаў з Расеі ў Беларусь было падрыхтаванае па ініцыятыве расейскага боку яшчэ летам мінулага году. Расейскія ўлады матывавалі гэтае рашэньне стратамі бюджэту ў сувязі з магчымым рээкспартам нафтапрадуктаў з тэрыторыі Беларусі.
belapan.by/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт