Logo Polskiego Radia
Print

Запачаткавана Прэмія імя Міхала Анемпадыстава

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 23.01.2019 14:02
«Нам вельмі хацелася пачаць канцэптуалізацыю герояў нашага часу, тых людзей, якія стварылі шмат для нашй рэчаіснасьці, для беларускай культуры».
Міхал Анемпадыстаў Міхал Анемпадыстаў budzma.by

Запачаткаваная прэмія імя Міхала Анемпадыстава
Беларускі ПЭН-цэнтар сумесна з Саюзам дызайнэраў ды Лятучым унівэрсытэтам уганаруюць найлепшую вокладку да беларускай кнігі за папярэдні год прэміяй імя Міхала Анемпадыстава. Першае ўручэньне прэміі пройдзе падчас фэстывалю інтэлектуальнай кнігі «Прадмова».
«Нам вельмі хацелася пачаць канцэптуалізацыю герояў нашага часу, тых людзей, якія стварылі шмат для той рэчаіснасьці, у якой мы сёньня жывем, для беларускай культуры. І таму вырашылі назваць прэмію за лепшую вокладку імем нашага сябра Міхала Анемпадыстава, які год таму сышоў з жыцьця» – паведаміла старшыня беларускага ПЭН-цэнтру Тацьцяна Нядбай.
Паводле задумы арганізатараў вылучаць ляўрэата мусяць тыя, хто добра разьбіраецца ў дызайне, а таксама працуе зь беларускім словам. Склад журы прэміі пакуль вызначаецца. Аднак ужо зара вядома, што свой удзел у журы ў ім пацьвердзілі Адам Глёбус, Артур Клінаў, Васіліса Паляніна ды Юлія Цімафеева.
https://www.racyja.com/kultura/belaruski-pen-tsentar-zapachatkavau-pr/


Беларускі ПЭН-цэнтар сумесна з Саюзам дызайнэраў ды Лятучым унівэрсытэтам уганаруюць найлепшую вокладку да беларускай кнігі за папярэдні год прэміяй імя Міхала Анемпадыстава. Першае ўручэньне прэміі пройдзе падчас фэстывалю інтэлектуальнай кнігі «Прадмова».

«Нам вельмі хацелася пачаць канцэптуалізацыю герояў нашага часу, тых людзей, якія стварылі шмат для той рэчаіснасьці, у якой мы сёньня жывем, для беларускай культуры. І таму вырашылі назваць прэмію за лепшую вокладку імем нашага сябра Міхала Анемпадыстава, які год таму сышоў з жыцьця», – паведаміла старшыня беларускага ПЭН-цэнтру Тацьцяна Нядбай.

Паводле задумы арганізатараў вылучаць ляўрэата мусяць тыя, хто добра разьбіраецца ў дызайне, а таксама працуе зь беларускім словам. Склад журы прэміі пакуль вызначаецца. Аднак ужо зара вядома, што свой удзел у журы ў ім пацьвердзілі Адам Глёбус, Артур Клінаў, Васіліса Паляніна ды Юлія Цімафеева.

racyja.com/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт