Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка зьмяніў генплян Мeнска дзеля будаўніцтва шматпавярховікаў

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 29.01.2019 09:15
Гэта сельгаспадарчая тэрыторыя ў гарадзкой мяжы, зарэзэрваваная для пэрсьпэктыўнага разьвіцьця горада ў пэрыяд пасьля 2030 года.
Палац Незалежнасьці ў МенскуПалац Незалежнасьці ў МенскуWikimedia Commons/Antono Vasiljev/CC BY-SA 4.0

Лукашэнка зьмяніў генплян Мінска дзеля будаўніцтва шматпавярховікаў
Аляксандр Лукашэнка сваім указам №29 зьмяніў генплян Мінска. Дакумэнт апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.
Згодна з ім з ландшафтна-рэкрэацыйнай зоны ў раёне Навінак выключаныя 24 гектары. На іх плянуецца пабудаваць шматпавярховікі і школу.
Як адзначае tut.by, гэта сельгаспадарчая тэрыторыя ў гарадзкой мяжы, зарэзэрваваная для пэрсьпэктыўнага разьвіцьця горада ў пэрыяд пасьля 2030 года. Цяпер на ёй расьце як бур'ян (бліжэй да вуліцы Паўліны Мядзёлкі), так і сельгаскультуры (бліжэй да Цьнянкі).
Зямлю насупраць актыўна забудоўвае ўпраўленьне капітальнага будаўніцтва Цэнтральнага раёна сталіцы. Гэты ўчастак быў вылучаны пад будаўніцтва таксама паводле рашэньня кіраўніка дзяржавы.

Кіраўнік Беларусі сваім указам №29 зьмяніў генплян Мeнска. Дакумэнт апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.

Згодна зь ім з ландшафтна-рэкрэацыйнай зоны ў раёне Навінак выключаныя 24 гектары. На іх плянуецца пабудаваць шматпавярховікі і школу.

Як адзначае tut.by, гэта сельгаспадарчая тэрыторыя ў гарадзкой мяжы, зарэзэрваваная для пэрсьпэктыўнага разьвіцьця горада ў пэрыяд пасьля 2030 года. Цяпер на ёй расьце як бур'ян (бліжэй да вуліцы Паўліны Мядзёлкі), так і сельгаскультуры (бліжэй да Цьнянкі).

Зямлю насупраць актыўна забудоўвае ўпраўленьне капітальнага будаўніцтва Цэнтральнага раёна сталіцы. Гэты ўчастак быў вылучаны пад будаўніцтва таксама паводле рашэньня кіраўніка дзяржавы.

euroradio.fm/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт