Logo Polskiego Radia
Print

«Справа БелТА» ў судзе

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 31.01.2019 09:34
Разгляд справы пачнецца 12 лютага.
Bild: shutterstock.com

У справе засталася адзіная абвінавачваная – галоўны рэдактар TUT.BY Марына Золатава.

Астатнія фігуранты – 14 супрацоўнікаў розных СМІ – былі вызваленыя ад крымінальнай адказнасьці з прыцягненьнем да адміністрацыйнай. Акрамя штрафаў журналісты былі абавязаны кампэнсаваць прад'яўленую ім шкоду. Сумы вагаюцца ад 3 да 17 тысяч рублёў.

Справу Марыны Золатавай будзе разглядаць суд Заводскага раёна Менска, працэс будзе весьці судзьдзя Аляксандр Петраш. Працэс пачнецца 12 лютага.

Упершыню ў гісторыі сучаснай Беларусі будуць судзіць галоўнага рэдактара СМІ па абвінавачваньні ў злачынстве, зьвязаным з прафэсійнай дзейнасьцю.

Галоўрэда TUT.BY абвінавачваюць па ч. 2 арт. 425 Крымінальнага кодэкса (бязьдзейнасьць службовай асобы), санкцыя артыкулу – ад штрафу да 5 гадоў пазбаўленьня волі.

СК двойчы адмовіў Золатавай у задавальненьні хадайніцтва аб спыненьні крымінальнага перасьледу па 86-м артыкуле Крымінальнага кодэкса.

Паводле ПЦ «Вясна»/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт