Logo Polskiego Radia
Print

Сяргей Скрабец пачаў агітаваць за сябе як кандыдата ў прэзыдэнты

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 05.02.2019 17:43
Раней палітык абяцаў па 100 даляраў за кожны сабраны подпіс за сваё вылучэньне.
pixabay.com/CC0 Public Domain

Былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў і экс-палітвязень Сяргей Скрабец заявіў пра пачатак кампаніі па падрыхтоўцы да прэзыдэнцкіх выбараў.

«Я адкрыў два дні таму свой пэрсанальны сайт у сеціве й назваў яго «прэзыдэнцкім». Буду яго паступова напаўняць, каб прывабіць прыхільнікаў», – перадае Радыё «Свабода» словы палітыка.

Скрабец плянуе мець свайго прадстаўніка ў кожнай са 110 выбарчых акруг. І палова людзей, кажа ён, ужо ёсьць.

Раней палітык абяцаў па 100 даляраў за кожны сабраны подпіс за сваё вылучэньне. Праўда, расплаціцца са зборшчыкамі ён плянуе толькі пасьля перамогі на прэзыдэнцкіх выбарах.

«Агулам назьбіраецца 10 мільёнаў даляраў. Калі пытаюцца, дзе я вазьму такія грошы, я адказваю: гэта кошт усяго аднаго канфіскаванага катэджа ў Драздах», – тлумачыць Скрабец.

Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына мяркуе, што парушэньня выбарчага заканадаўства тут няма. «У нашым выбарчым заканадаўстве няма паняцьця датэрміновай агітацыі», – кажа чыноўніца. Разам з тым яна нагадала, што пры зборы подпісаў нельга заахвочваць выбарцаў, бо гэта зьяўляецца падставай для адмовы ў рэгістрацыі.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт