Logo Polskiego Radia
Print

Мінадукацыі дазволіла экскурсіі школьнікаў у Курапаты

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.02.2019 15:27
Аднак само Мінадукацыі не гатовае ладзіць экскурсіі па месцах сталінскіх расстрэлаў.
КурапатыКурапаты Photo:Andrej Kuźniečyk/wikipedia.org/CC BY-SA 3.0

Мінадукацыі дазволіла экскурсіі школьнікаў у Курапаты
Аднак само Мінадукацыі не гатовае ладзіць экскурсіі па месцах сталінскіх расстрэлаў.
Ініцыятары прапановы „Аб уключэньні ў школьную праграму для старэйшых клясаў пазнавальных экскурсій ва ўрочышча Курапаты” атрымалі афіцыйны адказ зь Міністэрства адукацыі Беларусі.
Як вынікае з дакумэнту, які прыйшоў на імя грамадзкага актывіста Алега Корбана, само Мінадукацыі не гатовае ладзіць экскурсіі па месцах сталінскіх расстрэлаў. Фармальна — з прычыны „адсутнасьці атэставаных экскурсаводаў” для гэтага маршруту, а таксама „адсутнасьці аб’екта ў пераліку экскурсійных аб’ектаў і турыстычных маршрутаў”, рэкамэндаваных для наведваньня навучэнцамі па вучэбных прадметах.
Але ведамства паведаміла, што такія экскурсіі ў Курапаты дазволеныя факультатыўна ў рамках навучальнай праграмы па беларускай літаратуры й гісторыі Беларусі.
„Для больш поўнага вывучэньня тэмы „Максім Гарэцкі” па прадмеце „Беларуская літаратура” падчас правядзеньня вучэбных і факультатыўных заняткаў, выхаваўчых мерапрыемстваў прапануецца наведваньне экскурсійнага аб’екту „Крыж Максіму Гарэцкаму ва ўрочышчы Курапаты”, — гаворыцца ў адказе з подпісам намесьніцы міністра адукацыі Раісы Сідарэнкі.
Што тычыцца прадмету „Гісторыя Беларусі”, то міністэрствам ухваляецца правядзеньне вучэбных заняткаў „Наш край”, якія дазволяць пазнаёміць вучняў з асаблівасьцямі гістарычнага разьвіцьця таго ці іншага рэгіёну, у тым ліку й з наведваньнем урочышча Курапаты.
„Наколькі рэалістычныя такія экскурсіі ў фармаце дадатковага вывучэньня тэмы Максіма Гарэцкага, пакажа час”, — камэнтуе Свабодзе ліст адзін з ініцыятараў прапановы Алег Корбан.
Увосень 2018 году актывісты грамадзкага аб’яднаньня „Альтэрнатыва” сабралі больш за 2 тысячы подпісаў пад зваротам да Міністэрства адукацыі Беларусі з прапановай уключыць у школьную праграму прадмета „Гісторыя Беларусі” пазнавальныя экскурсіі ў Курапаты — месца масавага пахаваньня ахвяраў палітычных рэпрэсій 1930-1940-х гадоў.
svaboda.org/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт