Logo Polskiego Radia
Print

Да 80-годзьдзя Часлава Немэна выдадзена адмысловая кніга-альбом

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 06.02.2019 15:04
У чацьвер на Менскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашу адбудзецца прэзэнтацыя альбому.

/

Да 80-годзьдзя Часлава Немэна выдадзена адмысловая кніга-альбом «Чэслаў Немэн».
У кнізе прадстаўлены багаты фотаматэрыял з архіваў Дома-Музэя Чэслава Немэна ў Старых Васілішках Шчучынскага раёна Гарадзенскай вобласьці. У ёй распавядаецца пра гады жыцьця музыканта ў Беларусі, сабраны ўспаміны Чэслава пра гэты пэрыяд і ўспаміны яго аднавяскоўцаў пра яго, гаворыцца пра станаўленьне Немэна як музыканта ўжо ў Польшчы і яго знакамітым канцэрце ў менскім Палацы спорту ў 1976 годзе. У кнігу ўвайшлі таксама апісаньні 500-гадовага Фарнага касьцёла ў Старых Васілішках і яго ўнікальнага аргана, а таксама матэрыялы пра заснаваньне і дзейнасьць Дома-музэя Чэслава Немэна ў Старых Васілішках.
7 лютага 2019 года ў 17:30 на Польскім стэндзе ў выставачным павільёне БелЭкспа (Менск, пр. Пераможцаў, 14) у рамках XXVI Менскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу адбудзецца прэзэнтацыя кнігі-альбома «Чэслаў Немэн».
Кнігу прадставяць аўтары выданьня: Вера Савіна – кінасцэнарыст, журналіст, куратар мастацкіх выстаў. І Віталь Раковіч («Студыя R2») – фатограф, дызайнэр, у актыве якога больш за сорак пэрсанальных выстаў.

У кнізе прадстаўлены багаты фотаматэрыял з архіваў Дома-Музэя Чэслава Немэна ў Старых Васілішках Шчучынскага раёна Гарадзенскай вобласьці. У ёй распавядаецца пра гады жыцьця музыканта ў Беларусі, сабраны ўспаміны Чэслава пра гэты пэрыяд і ўспаміны яго аднавяскоўцаў пра яго, гаворыцца пра станаўленьне Немэна як музыканта ўжо ў Польшчы і яго знакамітым канцэрце ў менскім Палацы спорту ў 1976 годзе. У кнігу ўвайшлі таксама апісаньні 500-гадовага Фарнага касьцёла ў Старых Васілішках і яго ўнікальнага аргана, а таксама матэрыялы пра заснаваньне і дзейнасьць Дома-музэя Чэслава Немэна ў Старых Васілішках.

7 лютага 2019 года ў 17:30 на Польскім стэндзе ў выставачным павільёне БелЭкспа (Менск, пр. Пераможцаў, 14) у рамках XXVI Менскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу адбудзецца прэзэнтацыя кнігі-альбома «Чэслаў Немэн».

Кнігу прадставяць аўтары выданьня: кінасцэнарыст, журналіст, куратар мастацкіх выстаў Вера Савіна і Віталь Раковіч, фатограф, дызайнэр, у актыве якога больш за сорак пэрсанальных выстаў.

Польскі інстытут/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт