Logo Polskiego Radia
Print

Гомельскі абласны суд адмяніў высылку з Беларусі ўкраінца Працэнкі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 07.02.2019 16:01
Шматдзетнага бацьку вырашылі выслаць на тры гады з Беларусі за зьяўленьне на вуліцы ў нецьвярозым выглядзе.
Foto: Wikipedia Commons/CC-BY-SA 3.0

Калегія Гомельскага абласнога суда 7 лютага адмяніла высылку з Беларусі ўкраінца Сяргея Працэнкі. Пра гэта ў сацсетках паведаміў юрыст прафсаюза РЭП Андрэй Стрыжак.

Шматдзетнага бацьку вырашылі выслаць на тры гады з краіны за парушэньне — зьяўленьне на вуліцы ў нецьвярозым выглядзе. У жыхара Буда-Кашалёўскага раёна Працэнкі трое малых дзяцей.

За апошнія два месяцы тры рашэньні пра высылку мужчын за межы Беларусі скончыліся самагубствам. Усе трое былі расіянамі, якія працяглы час жылі ў Беларусі. У Расеі, куды іх высылалі, у мужчын не было нічога.

euroradio.fm/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт