Logo Polskiego Radia
Print

Роднай лічаць беларускую мову 48% жыхароў Беларусі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 08.02.2019 15:14
У паўсядзённым жыцьці на беларускай мове размаўляюць усяго 3% насельніцтва Беларусі.
Дзень роднай мовы ў Беластоцкай школе імя сьвятых Кірылы й Мятода, 2018 годДзень роднай мовы ў Беластоцкай школе імя сьвятых Кірылы й Мятода, 2018 годЗьміцер Косьцін/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Роднай лічаць беларускую мову 48% жыхароў Беларусі
У паўсядзённым жыцьці на беларускай мове размаўляюць усяго 3% насельніцтва Беларусі. Але роднай яе лічаць 48% грамадзян. 43% адсотка ў якасьці роднай выбралі рускую. Такія дадзеныя апублікаваныя ў сьвежым зборніку Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі «Рэспубліка Беларусь у люстэрку сацыялёгіі».
Часьцей за беларускую мову лічаць роднай у вёсцы (66% апытаных), а рускую – у гарадах (47,5%). Сярод моладзі беларускую выбіраюць 48% апытаных, рускую – 41,5%, абедзьве мовы – 8%.
У паўсядзённым жыцьці беларусы часьцей за ўсё выбіраюць рускую мову – ад 49 да 78% грамадзян. 43,5% ужываюць сумесь беларускай і рускай моў (трасянку). У сям'і беларусы маюць зносіны пароўну на рускай і на трасянцы (па 49%, 3,5% – на беларускай).
18,5% рэспандэнтаў чытаюць пэрыядычныя выданьні на беларускай мове. Больш за ўсё ў Берасьцейскай і Гарадзенскай абласьцях, радзей – на Гомельшчыне і Магілёўшчыне.
Толькі палова апытаных лічыць неабходным пашырыць сфэры ўжываньня беларускай мовы, 44% выказаліся супраць гэтага. Сярод тых, хто падтрымлівае ўзмацненьне ролі беларускай, 64% адзначылі неабходнасьць яе большага ўкараненьня ў сыстэму адукацыі і навуку. 42,5% хацелі б бачыць больш беларускай мовы ў СМІ і культуры, па 35% – у дзяржкіраваньні, у сфэрах сямʼі і выхаваньня дзяцей. 20% хацелі б больш беларускай мовы ў сфэры паслуг і абслугоўваньня.

Але роднай яе лічаць 48% грамадзян. 43% адсотка ў якасьці роднай выбралі рускую. Такія дадзеныя апублікаваныя ў сьвежым зборніку Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі «Рэспубліка Беларусь у люстэрку сацыялёгіі».

Часьцей за беларускую мову лічаць роднай у вёсцы (66% апытаных), а рускую – у гарадах (47,5%). Сярод моладзі беларускую выбіраюць 48% апытаных, рускую – 41,5%, абедзьве мовы – 8%.

У паўсядзённым жыцьці беларусы часьцей за ўсё выбіраюць рускую мову – ад 49 да 78% грамадзян. 43,5% ужываюць сумесь беларускай і рускай моў (трасянку). У сям'і беларусы маюць зносіны пароўну на рускай і на трасянцы (па 49%, 3,5% – на беларускай).

18,5% рэспандэнтаў чытаюць пэрыядычныя выданьні на беларускай мове. Больш за ўсё ў Берасьцейскай і Гарадзенскай абласьцях, радзей – на Гомельшчыне і Магілёўшчыне.

Толькі палова апытаных лічыць неабходным пашырыць сфэры ўжываньня беларускай мовы, 44% выказаліся супраць гэтага. Сярод тых, хто падтрымлівае ўзмацненьне ролі беларускай, 64% адзначылі неабходнасьць яе большага ўкараненьня ў сыстэму адукацыі і навуку. 42,5% хацелі б бачыць больш беларускай мовы ў СМІ і культуры, па 35% – у дзяржкіраваньні, у сфэрах сямʼі і выхаваньня дзяцей. 20% хацелі б больш беларускай мовы ў сфэры паслуг і абслугоўваньня.

Тэлеграф/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт