Logo Polskiego Radia
Print

Лаву Клінтана ў Курапатах зноў разбурылі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 08.02.2019 17:02
Мэмарыяльны знак, пастаўлены ў 1994 годзе прэзыдэнтам ЗША, разбураны другі раз за месяц.
Наведвальнікі «Паедзем паядзім»Наведвальнікі «Паедзем паядзім»radyjo.net/Беларуская служба Польскага радыё/Эдуард Жолуд

Лаву Клінтана ў Курапатах зноў разбурылі
Мэмарыяльны знак «лава Клінтана» ў Курапатах, пастаўлены ў 1994 годзе прэзыдэнтам ЗША, разбураны другі раз за месяц. Пра гэта Свабодзе паведаміла актывістка абароны Курапатаў Ганна Шапуцька.
«Налічылі больш за 14 кавалкаў. 4 адносна вялікія ляжаць на пастамэнце, іншыя раскіданыя вакол, вянок таксама разламаны. Пастамэнт цэлы, але лава разбураная. Прычым бачна, што цэлая сьцежка вытаптаная ад лесу да лавы. Відаць, не адзін раз туды-сюды хадзілі. Магчыма, і не адзін чалавек», – сказала Шапуцька.
Час, калі ў Курапатах адбыўся чарговы акт вандалізму, ёй не вядомы. На месцы здарэньня вядуцца сьледчыя дзеяньні.
Паводле актывісткі Алены Талстой, 5 лютага ў абед лава Клінтана яшчэ не была зноў разьбітая. «Тады ўсе 4 кавалкі яшчэ ляжалі складзеныя побач на пастамэнце. Іншых разбурэньня не было», – сказала Алена Талстая.
1 лютага невядомыя разьбілі «лаву Клінтана» ва Ўрочышчы Курапаты. Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за вандалізм. Амбасада ЗША заклікала беларускія ўлады расьсьледаваць здарэньне і пакараць вандалаў.

Радыё Свабода/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт