Logo Polskiego Radia
Print

Пасол Бабіч: Беларусы могуць спаць спакойна – Расея іх абароніць

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 11.02.2019 10:28
Міхаіл Бабіч.Міхаіл Бабіч.Автор: Wikiapril - собственная работа, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=63208085

Пасол Бабіч: Беларусы могуць спаць спакойна – Расея іх абароніць
Бягучы ўзровень расейска-беларускага супрацоўніцтва ў ваеннай сфэры «вельмі высокі ва ўсіх адносінах – ад нарматыўнай базы да групоўкі войскаў і сіл, якая створана і функцыянуе», – заявіў амбасадар Расеі ў Менску Міхаіл Бабіч.
Паводле яго слоў, кожны год праводзяцца дзясяткі вучэньняў рознага роду, манэўры войскаў і штабоў, мабілізацыйныя падрыхтоўкі. Ня стане выключэньнем і гэты год, сказаў дыплямат у інтэрвію тэлеканалу RT.
«У бягучым годзе будзе праводзіцца найбуйнейшае вучэньне «Шчыт Саюза». Ідзе абмен вайскоўцамі з пункту гледжаньня атрыманьня ваеннай адукацыі і іншых аспэктаў павышэньня ўзроўню ўзаемадзеяньня», – падкрэсьліў Бабіч. Ён адзначыў, што гэта «высокі ўзровень узаемаадносін і гатоўнасьці да адлюстраваньня любога ўзроўню агрэсіі».
Пасол запэўніў, што ўсе грамадзяне Беларусі і РФ «павінны быць абсалютна спакойныя», бо іх інтарэсы «будуць надзейна абаронены ўсімі магчымасьцямі расейскіх узброеных сіл і нашай сумеснай рэгіянальнай групоўкі».
Бабіч заўважыў, што дзьве дзяржавы актыўна супрацоўнічаюць у галіне ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва.
«Вялікая колькасьць беларускіх і расейскіх прадпрыемстваў узаемна ўцягнутыя ў пытаньні дзяржабаронзаказу, вытворчасьці ўзбраеньняў і ваеннай тэхнікі, – распавёў расейскі амбасадар. – Вядуцца сумесныя навуковыя распрацоўкі ў гэтай галіне. Узровень каапэрацыі і партнэрскага, саюзнага ўзаемадзеяньня сапраўды беспрэцэдэнтны».
.....

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт