Logo Polskiego Radia
Print

Па фактах вандалізму ў Курапатах распачаты дзьве крымінальныя справы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 13.02.2019 13:14
Акрамя таго, за ўстаноўку ў Курапатах новых крыжоў прыцягнутыя шэсьць актывістаў.
КурапатыКурапатыradyjo.net/Беларуская служба Польскага радыё/Эдуард Жолуд

Па фактах вандалізму ў Курапатах распачаты дзьве крымінальныя справы
Па фактах вандалізму на месцы масавых пахаваньняў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій – ва ўрочышчы Курапаты пад Менскам – распачаты дзьве справы па ч. 1 арт. 344 КК (наўмыснае зьнішчэньне або пашкоджаньне гісторыка-культурных каштоўнасьцяў). Пра гэта, адказваючы на пытаньне БелаПАН, на прэс-канфэрэнцыі ў Менску 12 лютага паведаміў пракурор Менскай вобласьці Алег Лаўрухін.
Паводле яго слоў, 15 студзеня справа ўзбуджаная з-за пашкоджаньні «Крыжа пакуты, 5 лютага – з-за амаль поўнага зьнішчэньня невядомымі мэмарыяльнай лавы, усталяванай падчас візыту ў 1994 годзе прэзыдэнта ЗША Біла Клінтана.
«Мы ажыцьцяўляем маніторынг наогул любой сытуацыі, якая адбываецца на тэрыторыі вобласьці, у першую чаргу датычыцца праваахоўнай дзейнасьці. Курапаты ў дадзеным выпадку не выключэньне. Безумоўна, тое, што там адбываецца, заўсёды трапляе ў зводкі, якія штодня кладуцца на стол пракурору раёна, мне і маім намесьнікам», – адзначыў пракурор.
«Ёсьць два такія пашкоджаньні. Распачатыя крымінальныя справы. Таму ня трэба казаць, што тут нейкае супрацьстаяньне паміж актывістамі або пратэстуючымі, як заўгодна можна іх назваць, і сыстэмай дзяржаўных органаў. Калі гэтыя факты маюць месца, значыць, па іх заводзяцца крымінальныя справы. Ёсьць акт вандалізму – гэта крымінальна каральная дзея. Іншая справа, знойдзем ці ня знойдзем злачынцу – гэта праца сьледзтва, тых жа апэратыўнікаў», – заявіў Лаўрухін.
Пракурор таксама паведаміў, што за апошні час шэсьць чалавек прыцягнуты да адказнасьці па ч. 3 арт. 19 КаАП (Парушэньне парадку і ўмоў выкананьня работ на гісторыка-культурных каштоўнасьцях альбо зьдзяйсьненьне дзеяньняў, якія ствараюць пагрозу гісторыка-культурным каштоўнасьцям) – за ўстаноўку ў Курапатах новых крыжоў; па адным з эпізодаў вытворчасьць спынена.
«Давайце будзем пасьлядоўныя. Калі мы кажам, што гэта гісторыка-культурная спадчына, то існуе дзеючае заканадаўства, той жа Кодэкс аб культуры, артыкулы якога абвяшчаюць, што любыя працы на падобных аб'ектах павінны ўзгадняцца, – растлумачыў пракурор сталічнай вобласьці. – Калі гэта наша беларуская спадчына, з аднаго боку, і з вандалізмам будзем змагацца, але, напэўна, і з боку актывістаў ня трэба парушаць [законы]. Што ні кажы, гэта старонкі нашай гісторыі. Падобных Курапатам месцаў толькі па Менску каля дзесяці, а па Беларусі – наогул больш за 120».
Пры гэтым Лаўрухін падкрэсьліў, што прадстаўнікі дзяржаўных органаў ня супраць таго, каб актывісты абнаўлялі крыжы ва ўрочышчы, аднак для гэтага трэба атрымліваць адпаведныя дазволы ў Мінкультуры.

tut.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт