Logo Polskiego Radia
Print

Вадзіцелі тралейбуснага парку ў Менску паскардзіліся ў Мінпрацы на ўмовы працы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 13.02.2019 17:15
Пад калектыўным зваротам падпісаліся больш за 60 чалавек.
Тралейбус МАЗ-103Т на вуліцах МенскаТралейбус МАЗ-103Т на вуліцах Менскаcommons.wikimedia.org/Public Domain

Вадзіцелі тралейбуснага парку ў Менску паскардзіліся ў Мінпрацы на ўмовы працы
Вадзіцелі тралейбуснага парка № 3 калектыўна паскардзіліся на ўмовы працы ў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны і ў пракуратуру. Пра гэта паведамілі ў телеграм-чаце «Транспартная Беларусь».
Вадзіцелі тралейбуснага парка № 3 ГП «Мінсктранс» лічаць, што іх правы на бясьпечныя ўмовы працы і адпачынак парушаюцца.
Пад калектыўным зваротам падпісаліся больш за 60 чалавек. Гэта кіроўцы тралейбуснага парка, многія з якіх на сваім месцы працуюць дзесяцігодзьдзямі. Іх лісты сышлі ў Дэпартамэнт дзяржінспэкцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны і ў пракуратуру Маскоўскага раёну Менску 20 студзеня. Вадзіцелі расказваюць TUT.BY, што з таго часу ў тралейбусным парку пачаліся праверкі.
- Напрыклад, мы распавялі, што тэхніка рэдка рамантуецца, езьдзіць няма на чым. У многіх машынах сядзеньні вадзіцеляў не на пнэўмаподушках, а падперты цаглінамі, абрэзкамі поручняў – усё ідзе ў ход, – распавёў журналістам адзін з кіроўцаў, які падпісаў зварот. – Пнэўмаподушкі, дарэчы, пасьля таго, як пайшоў ліст, нарэшце сталі ўсталёўваць. Гума лысая, фары часта вельмі дрэнна сьвецяць, едзеш у цемры. Дворнікі, шклоачышчальнікі не працуюць на многіх машынах. Тармазы ў некаторых машын пакідаюць жадаць лепшага.
Вадзіцелі незадаволеныя, што зьнізілася аплата працы: у апошні час прыбралі некалькі пунктаў, за якія выпісваліся прэміі. – Прыбралі прэмію за працу ў гадзіну пік, як быццам гадзіну пік у горадзе зьнік, – дзівіцца кіроўца.
Работнікі тралейбуснага парка адзначаюць у звароце, што выкарыстоўваць доўгія перапынкі кіроўцы ня могуць, таму што яны трапляюць на гадзіну пік.
«Час на рэйс скарацілі і, каб выконваць рэгулярнасьць, мы вымушаны ехаць з рызыкай для бясьпекі руху. Даводзіцца не стаяць на станцыях патрэбны час, а ехаць без перапынкаў, на мяжы тэхнічных магчымасьцяў тралейбуса. У выніку чаго час бесперапыннага кіраваньня тралейбусам можа складаць да 4-5 гадзін у інтэнсіўным гарадзкім руху», – адзначаюць вадзіцелі.
Работнікі тралейбуснага парка скардзяцца на непрацуючыя кандыцыянэры, на занадта вялікую сьпякоту ў кабінах летам і холад у маразы.
«Знос гумы вышэй за норму практычна на ўсіх тралейбусах. Кабіны маюць расколіны і шчыліны, з прычыны чаго скразьняк зімой, у дождж залівае вада. Не працуе падагрэў люстэркаў, прадугледжаны заводам-вытворцам, з прычыны чаго яны замярзаюць і пацеюць (незалежна ад умоў надвор'я), з-за чаго дрэнны агляд бакавых бакоў тралейбуса. Не працуюць спідомэтры, няспраўныя кандыцыянэры, прадугледжаныя заводам-вытворцам», – адзначаецца ў лісьце.
Суразмоўца TUT.BY дадае, што ёсьць праблема і з элемэнтарнымі рэчамі, зьвязанымі з бытам кіроўцаў.
- Няма магчымасьці схадзіць у туалет. Дыспетчарскія станцыі сталі здаваць у арэнду, а побач хаця б біяпрыбіральня кіроўцам паставілі. Напрыклад, дыспетчарская станцыя «Зялёны Луг» зачыняецца ў дзевяць вечара, а апошні тралейбус туды прыяжджае каля гадзіны ночы. А ключа ўжо ад туалета няма, ён зьехаў у парк. Як быць? Нам прапануюць бегчы на аўтобусны дыспетчарскую станцыю, але час так зрэзалі, што нават на свае прыпынкі прыяжджаць своечасова праблематычна.

Вадзіцелі тралейбуснага парка № 3 калектыўна паскардзіліся на ўмовы працы ў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны і ў пракуратуру. Пра гэта паведамілі ў телеграм-чаце «Транспартная Беларусь».

Вадзіцелі тралейбуснага парка № 3 ГП «Мінсктранс» лічаць, што іх правы на бясьпечныя ўмовы працы і адпачынак парушаюцца. Пад калектыўным зваротам падпісаліся больш за 60 чалавек. Гэта кіроўцы тралейбуснага парка, многія з якіх на сваім месцы працуюць дзесяцігодзьдзямі. Іх лісты сышлі ў Дэпартамэнт дзяржінспэкцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны і ў пракуратуру Маскоўскага раёну Менску 20 студзеня.

Вадзіцелі расказваюць што тэхніка рэдка рамантуецца, езьдзіць няма на чым. У многіх машынах сядзеньні вадзіцеляў не на пнэўмаподушках, а падперты цаглінамі, абрэзкамі поручняў. Гума лысая, фары часта вельмі дрэнна сьвецяць. Дворнікі, шклоачышчальнікі не працуюць на многіх машынах. Тармазы ў некаторых машын пакідаюць жадаць лепшага.

Вадзіцелі незадаволеныя, што зьнізілася аплата працы: у апошні час прыбралі некалькі пунктаў, за якія выпісваліся прэміі. Час бесперапыннага кіраваньня тралейбусам можа складаць да 4-5 гадзін у інтэнсіўным гарадзкім руху. Работнікі тралейбуснага парка скардзяцца на непрацуючыя кандыцыянэры, на занадта вялікую сьпякоту ў кабінах летам і холад у маразы.

Ёсьць праблема і з элемэнтарнымі рэчамі, зьвязанымі з бытам кіроўцаў: няма магчымасьці схадзіць у туалет.

паводле tut.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт