Logo Polskiego Radia
Print

ВУП Беларусі ў студзені вырас на 0,7% - Мінэканомікі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.02.2019 14:11
Прагноз па тэмпах росту ВУП Беларусі ў 2019 годзе на 4% захоўваецца.
pixabay.com/Public Domain CC0

ВУП Беларусі ў студзені вырас на 0,7% - Мінэканомікі
Прагноз па тэмпах росту ВУП Беларусі ў 2019 годзе на 4% захоўваецца.
ВУП Беларусі ў студзені 2019 году вырас на 0,7%, што вышэй за квартальны прагноз ураду, паведаміў журналістам міністар эканомікі Дзьмітрый Крутой перад калегіяй міністэрства.
„Эканоміка пачала 2019 год вельмі пасьпяхова. Паводле апэратыўнай інфармацыі, наш ВУП вырас на 0,7%, што нават крыху вышэй за квартальныя ацэнкі ўрада. Хоць многія эканамісты, улічваючы высокую базу першага квартала мінулага году, прадракалі ледзь не тэхнічную рэцэсію, тым ня менш, практычна ўсе галіны ў студзені пайшлі ў плюс. Мы расцэньваем гэта, безумоўна, як станоўчы момант”, - адзначыў Дзьмітрый Крутой.
Галіна, якая пайшла ў мінус, - аптовы гандаль. Гэта тлумачыцца сытуацыяй па цёмных нафтапрадуктах, аб чым дамаўляліся з расейскім бокам, удакладніў міністар. Стрымальным фактарам часткова стала й сельская гаспадарка (з-за сьвінагадоўлі).
Прагноз па тэмпах росту ВУП Беларусі ў 2019 годзе на 4% захоўваецца. „Яго не пераглядалі з улікам пазытыўных вынікаў студзеня”, - дадаў Дзьмітрый Крутой.
Што датычыцца драйвэраў росту беларускай эканомікі ў 2019 годзе, то, на думку міністра, гэта ў першую чаргу ўнутраныя рэзэрвы. „Гэта інвэстыцыі, нашы нацыянальныя праекты, разьвіцьцё малога й сярэдняга бізнэсу", - растлумачыў ён. Міністар зьвярнуў увагу, што апошнім часам былі прыняты беспрэцэдэнтныя дакумэнты для лібэралізацыі бізнэсу. Адзін з вынікаў - доля падатковых паступленьняў ад малога й сярэдняга бізнэсу склала 36% ад агульнага аб'ёму паступленьняў.
belta.by/аз

ВУП Беларусі ў студзені 2019 году вырас на 0,7%, што вышэй за квартальны прагноз ураду, паведаміў журналістам міністар эканомікі Дзьмітрый Крутой перад калегіяй міністэрства.

„Эканоміка пачала 2019 год вельмі пасьпяхова. Паводле апэратыўнай інфармацыі, наш ВУП вырас на 0,7%, што нават крыху вышэй за квартальныя ацэнкі ўрада. Хоць многія эканамісты, улічваючы высокую базу першага квартала мінулага году, прадракалі ледзь не тэхнічную рэцэсію, тым ня менш, практычна ўсе галіны ў студзені пайшлі ў плюс. Мы расцэньваем гэта, безумоўна, як станоўчы момант”, - адзначыў Дзьмітрый Крутой.

Галіна, якая пайшла ў мінус, - аптовы гандаль. Гэта тлумачыцца сытуацыяй па цёмных нафтапрадуктах, аб чым дамаўляліся з расейскім бокам, удакладніў міністар. Стрымальным фактарам часткова стала й сельская гаспадарка (з-за сьвінагадоўлі).

Прагноз па тэмпах росту ВУП Беларусі ў 2019 годзе на 4% захоўваецца. „Яго не пераглядалі з улікам пазытыўных вынікаў студзеня”, - дадаў Дзьмітрый Крутой.
Што датычыцца драйвэраў росту беларускай эканомікі ў 2019 годзе, то, на думку міністра, гэта ў першую чаргу ўнутраныя рэзэрвы. „Гэта інвэстыцыі, нашы нацыянальныя праекты, разьвіцьцё малога й сярэдняга бізнэсу", - растлумачыў ён.

Міністар зьвярнуў увагу, што апошнім часам былі прыняты беспрэцэдэнтныя дакумэнты для лібэралізацыі бізнэсу. Адзін з вынікаў - доля падатковых паступленьняў ад малога й сярэдняга бізнэсу склала 36% ад агульнага аб'ёму паступленьняў.

belta.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт