Logo Polskiego Radia
Print

У Берасьці 240 чалавек выйшлі на плошчу

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 17.02.2019 12:11
Пратэставаць супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу.
Foto: bchd.info

Падобныя пратэсты адбываюцца ў Берасьці кожную нядзелю, пачынаючы з 25 лютага 2018 года.

Людзі зьбіраюцца на плошчы Леніна і кормяць галубоў, каб задэманстраваць сваю нязгоду з плянамі па будаўніцтве ў горадзе экалягічна небясьпечнай вытворчасьці - акумулятарнага заводу.

17 лютага Падтрымаць пратэстоўцаў у Берасьце прыехалі зь Менску палітыкі Віталь Рымашэўскі, Юры Губарэвіч і Мікалай Казлоў.

Напярэдадні ў Берасьці міліцыя затрымала праваабаронцаў Уладзімера Вялічкіна і актывіста Віталя Казака. У нядзелю а 7.30 у Бярозе на чыгуначным вакзале быў затрыманы блёгер Аляксандар Кабанаў. Людзі заявілі, што Кабанава адмыслова затрымалі, каб ён ня змог прыехаць у Берасьце на традыцыйную нядзельную сустрэчу.

Сустаршыня аргкамітэта па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі распавёў, што ўлады Берасьця «павінны пачуць людзей». Ён нагадаў пра аналягічныя экалягічна небясьпечныя прадпрыемствы ў Сьветлагорску, Магілёве, Гомелі, супраць якіх таксама пратэстуюць мясцовыя жыхары. «Нам трэба спыніць гэта дзеля будучыні нашай краіны», – заявіў Рымашэўскі.

Паводле Радыё «Свабода»/БХД/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт