Logo Polskiego Radia
Print

Затрыманы праваабаронца Ўладзімір Вялічкін

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.02.2019 09:35
Вялічкін затрыманы нібыта за ўдзел у мінулай пратэстнай акцыі кармленьня галубоў у Берасьці.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакpixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Затрыманы праваабаронца Ўладзімір Вялічкін
У Берасьці затрыманы праваабаронца «Вясны» Ўладзімір Вялічкін. Папярэдне вядома, што дадому да яго супрацоўнікі міліцыі прыйшлі 15 лютага, але праваабаронцы дома не было. Затым яго па тэлефоне запрасілі наведаць аддзяленьне міліцыі ў 15-00 у суботу.
Ягоная жонка Маргарыта паведаміла, што Вялічкін затрыманы нібыта за ўдзел у мінулай пратэстнай акцыі кармленьня галубоў у Берасьці. Да суда ён зьмешчаны ў ізалятар часовага ўтрыманьня.
Магчыма, на праваабаронцу складзены пратакол адміністрацыйнага правапарушэньня па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).
У сацыяльных сетках паведамляюць таксама пра затрыманьне актывіста Віталя Казака. Вядома, што затрымалі берасьцейскага блёгера Аляксандра Кабанава.

Вясна/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт