Logo Polskiego Radia
Print

Беларус - пераможца Google Code Jam

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.08.2011 14:58
Іван Мяцельскі атрымаў 2 тысячы даляраў узнагароды.

Беларускі праграміст Іван Мяцельскі заняў 2-е месца падчас фіналу прэстыжнага спаборніцтва Google Code Jam — 2011, якое прайшло ў Токія.

Ён атрымаў 2 тысячы даляраў узнагароды.

У Google Code Jam, міжнародных спаборніцтвах, якія Google праводзіць з 2003 года, Іван Мяцельскі ўдзельнічаў неаднаразова, у 2008 годзе ён заняў па выніках фіналу 8 месца, а цяпер трапіў у групу лідараў.

Першае месца на спаборніцтве заняў Макота Сайзіма зь Японіі, а трэцяе — Якуб Пахноцкі з Польшчы. Астатнія месцы ў першай дзясятцы атрымалі ўдзельнікі з Расеі.

belaruspartisan.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт