Logo Polskiego Radia
Print

Спроба нумар 4

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 21.12.2011 07:25
БХД падала чарговую заяву на рэгістрацыю ў Мінюст.
Foto: bchd.info

/

У Міністэрства юстыцыі 20 сьнежня пададзены дакумэнты на рэгістрацыю партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя". Аб гэтым БелаПАН паведаміў адказны сакратар аргкамітэта БХД Дзяніс Садоўскі.

Устаноўчы зьезд партыі прайшоў 17 сьнежня ў Менску. Сустаршынямі абраны Георгій Дзьмітрук, Віталь Рымашэўскі й Павал Севярынец.

Гэта ўжо чацьвёртая спроба рэгістрацыі партыі. Першая была зроблена ў 2009 годзе, яшчэ дзве - у 2010 годзе. Ва ўсіх выпадках Мінюст адмаўляў у рэгістрацыі арганізацыі, спробы абскардзіць гэта рашэньне ў Вярхоўным судзе посьпеху ня мелі.

Сябры аргкамітэту лічаць, што ў сувязі з эканамічным крызысам, беларускай уладзе патрэбны крэдыты. «Магчыма пад зьнешнім узьдзеяньнем нас зарэгіструюць", —-сказаў Садоўскі.

дг/ БелаПан

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт