Logo Polskiego Radia
Print

Каваленка гатовы на сухую галадоўку

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 16.02.2012 13:37
За парушэньне рэжыму „хатняй хіміі”, яму пагражае да 3 гадоў турмы.

/

Жонка віцебскага сябра КХП БНФ Сяргея Каваленкі Алена даведалася зь лістоў, дасланых Сяргеем зь СІЗА, што ён адмовіўся ад прымусовага харчаваньня, а ў выпадку ціску на яго гатовы абвясьціць і сухую галадоўку.

Алена Каваленка прасіла адваката паведаміць Сяргею, што да яго з просьбай спыніць галадоўку зьвярнуліся Зянон Пазьняк, праваабарончы цэнтар „Вясна” і прадстаўнікі беларускай грамадзкасьці.

На падставе ліста спадарыня Алена лічыць, што стан Сяргея крытычны.

Жонк дадае, што сваякам не даюць спатканьняў зь вязьнем, у тым ліку й пасьля звароту да судзьдзі Першамайскага райсуду Алены Жук, якая 21-га лютага пачне працэс па крымінальнай справе віцебскага сябра КХП БНФ.

Сяргея Каваленку вінавацяць у парушэньні рэжым „хатняй хіміі” — умоўнага пакараньня, прысуджанага яму за бел-чырвона-белы сьцяг, вывешаны на гарадзкой навагодняй ёлцы 7-га студзеня 2010 году. Апазыцыянэру пагражае да 3 гадоў турэмнага зьняволеньня.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт