Амбасадары вяртаюцца ў Беларусь
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
25.04.2012 14:24
У бліжэйшым часе вернуцца таксама амбасадары Нямеччыны, Чэхіі, Эстоніі.
Эўразьвязаўскія дыпламаты вяртаюцца ў Беларусь. Ужо вярнуліся паслы Польшчы, Швэцыі, Летувы. У бліжэйшым часе вернуцца таксама амбасадары Нямеччыны, Чэхіі, Эстоніі.
Лешак Шарэпка пераехаў польска-беларускую мяжу, - паведаміла польскае МЗС на сваім інтэрнэтным сайце.
Сёньня ў Менск вярнуўся амбасадар Швэцыі Стэфан Эрыксан. У сваю чаргу МЗС Летувы паведаміла пра вяртаньне свайго амбасадара Эдмінаса Багдонаса.
У пасольствах Эстоніі й Нямеччыны паведамілі, што амбасадары вернуцца ў Беларусь яшчэ на гэтым тыдні.
У сваю чаргу паслы Беларусі ў Польшчы й Бельгіі Віктар Гайсёнак і Андрэй Еўдачэнка 25-га красавіка вярнуліся да месца службы, - паведаміла намесьнік начальніка ўпраўленьня інфармацыі - начальнік аддзела прэс-службы МЗС Марыя Ваньшына.
БелаПАН/nn.by/аз