Logo Polskiego Radia
Print

Конкурс імя С. Манюшкі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.04.2012 12:09
Конкурс выканаўцаў імя С. Манюшкі пройдзе 2-4 траўня ў Менску.

/

2-4 траўня ў Беларускім дзяржаўным музычным акадэмічным тэатры пройдзе Адкрыты фэстываль-конкурс маладых выканаўцаў імя Станіслава Манюшкі „Убельская ластаўка".

У ім возьмуць удзел 35 маладых вакалістаў з розных рэгіёнаў Беларусі. Першы (адборачны) тур конкурсу адбыўся ў музычных навучальных установах Беларусі ў лютым-сакавіку 2012 года, ІІ і ІІІ туры пройдуць у Музычным тэатры 2-га і 3-га траўня.

У ІІ туры ўдзельнікам прапануецца выканаць класічную арыю й беларускую народную песьню, у ІІІ туры конкурсу - твор С. Манюшкі (песьню або раманс) і раманс (расейскага, замежнага ці сучаснага кампазытара ХХ-ХХІ ст).

Старшыня журы - заслужаны артыст Беларусі Віктар Скарабагатаў.

Юнакі й дзяўчаты, якія зоймуць І - ІІІ месца, атрымаюць дыпломы лаўрэатаў конкурсу й каштоўныя прызы. Таксама будуць уручаныя прызы за найлепшае выкананьне твораў С. Манюшкі й найлепшае выкананьне беларускай песьні. Узнагароджаньне пераможцаў конкурсу й фінальны гала-канцэрт пройдуць 4-га траўня ў горадзе Чэрвень Менскай вобласьці.

БелТА/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт