Logo Polskiego Radia
Print

У «Моладзі БНФ» новы старшыня

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 10.10.2016 19:27
Пасьля прыняцьця зьмяненьняў у статут адбыліся выбары кіраўніка, якім стаў Юры Лукашэвіч.
Старшыня «Моладзі БНФ» Юры ЛукашэвічСтаршыня «Моладзі БНФ» Юры ЛукашэвічФота: «Моладзь БНФ»

VI зьезд арганізацыі «Моладзь БНФ» адбыўся 9 кастрычніка ў Менску. Яго ўдзельнікі адмянілі рашэньне папярэдняга зьезда аб скасаваньні пасады кіраўніка. Пасьля прыняцьця зьмяненьняў у статут адбыліся выбары кіраўніка, якім стаў Юры Лукашэвіч.

Дэлегаты зьезда таксама прынялі зьмены ў статут, якія абмяжоўваюць знаходжаньне на пасадзе кіраўніка арганізацыі да двух разоў. Акрамя таго, прадугледжана фарміраваньне рады, якая складаецца з намесьнікаў кіраўніка арганізацыі, кіраўнікоў гарадзкіх арганізацый і актывістаў, якія курыруюць канкрэтныя напрамкі працы.

Сымбалем арганізацыі быў зацьверджаны герб з выявай фэнікса.

Мэты «Моладзі БНФ» – абʼяднаньне беларускай моладзі на аснове каштоўнасьцяў свабоды, незалежнасьці й дэмакратыі, садзейнічаньне нацыянальнаму адраджэньню, беларусізацыі, а таксама зьмена аўтарытарнага рэжыму й вяртаньне да Канстытуцыі 1994 года.

Сярод задач арганізацыі значыцца падрыхтоўка будучых лідараў Партыі БНФ, палітычная адукацыя й выхаваньне моладзі на грунце нацыянальных каштоўнасьцяў, папулярызацыя беларускай мовы, культуры, гісторыі, паляпшэньне іміджу БНФ сярод насельніцтва й іншыя.

naviny.by/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт