Logo Polskiego Radia
Print

Пэнсія й мінімальны заробак павялічацца

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 02.07.2012 08:24
Вышэйшыя пэнсіі палякі пачнуць атымліваць пачынаючы ад сакавіка наступнага году.

foto:
foto: Glowimages

Пэнсіі і дапамога па інваліднасьці вырастуць у наступным годзе на 4,18%. Мінімальны заробак павялічыцца да 1600 злотых, паведамляе Dziennik. Gazeta Prawna.

Вышэйшыя пэнсіі палякі пачнуць атымліваць пачынаючы ад сакавіка наступнага году.

На суму працэнтнай карэкціроўкі ўплывае інфляцыя. Паводле ўрадавых прагнозаў, сёлета яна складзе 4%. Рэальны заробак павінен павялічыцца на 0,9%.
Канчатковае рашэньне пра ўзровень мінімальнага заробку, які прапануецца ўсталяваць на ўзроўні 1600 злотых, будзе прынятае напрыканцы ліпеня.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт