Logo Polskiego Radia
Print

Кангрэс жанчын

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 17.09.2012 14:35
Сёлета актыўныя польскія жанчыны прапануюць ураду 10 зьменаў.

/

„Dziennik – Gazeta Prawna” апісвае кангрэс жанчын, які адбыўся ў Варшаве ў выходныя дні. Сёлета актыўныя польскія жанчыны прапануюць ураду 10 зьменаў, якія неабходна ўвесьці дзеля таго, каб жанчыны сталі больш уплываць на жыцьцё краіны. Гэта, між іншым, увядзеньне парытэтаў – роўнай колькасьці жанчыны і мужчын на выбарах, 40% прадстаўніц жанчын ва ўправах дзяржаўных прадпрыемстваў, лепшая апека над малымі дзецьмі ды стварэньне вясковых адукацыйна-культурных цэнтраў. Кангрэс патрабуе таксама бясплатных кантрацэптываў, лібэралізацыі антыабортнага закону ды фінансаваньня дзяржавай штучнага апладненьня.

На сустрэчу быў запрошаны прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск. Ён абяцаў, што пастараецца, каб жанчыны маглі прымаць больш актыўны ўдзел у выбарах дэпутатаў Сэйму. Туск адзначыў, што цяпер для ўраду самая важная задача – барацьба з крызысам, але абяцаў, што прасочыць за палітыкай працаўладкаваньня жанчын у дзяржаўных кампаніях і прадпрыемствах.

Удзельніцы кангрэсу сустрэліся таксама з віцэ-міністрам навукі й вышэйшай адукацыі Дарыяй Ліпіньскай-Налэнч, якую пераконвалі, што ў навуцы драматычна мала жанчын. На што віцэ-міністар адказала: цяпер самае важнае – канцэнтрацыя на тым, каб польская навука стала больш канкурэнтназдольнай, а самі рэктары ці дэканы выступаюць супраць увядзеньня парытэтаў для жанчын. Але абяцала ствараць ясьлі й садкі ў вышэйшых навучальных установах.

Dziennik/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт