Logo Polskiego Radia
Print

Паўстае другі па велічыні ў Эўропе вытворца ўгнаеньняў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 22.01.2013 15:23
Аб'ядноўваюцца два самыя буйныя вытворцы штучных угнаеньняў у Польшчы – заводы ў Тарнаве і ў Пулавах.
Azoty TarnówAzoty TarnówРАР

Кампаніі, разьмешчаныя на поўдні і ўсходзе краіны, да канца году стануць адной фірмай, другой у Эўропе па вытворчасьці штучных угнаеньняў, - прагназуюць прадстаўнікі гэтых акцыянерных таварыстваў.

На аб'яднаньне быў патрабны дазвол Эўрапейскай камісіі. У пятніцу ЭК дала станоўчы адказ. Раней кампаніяй у Тарнаве „Азоты Тарнаў” цікавіўся расейскі інвэстар, кампанія ACRON, што з пункту гледжаньня польскіх інтарэсаў было б дрэнным выйсьцем.

Пераважна, калі аб'ядноўваюцца фірмы, на гэта неспакойна глядзіць рабочы калектыў. Аднак старшыня групы «Азоты» Ежы Марціняк зазначае, што ён ня бачыць падставаў для скарачэньняў, калі эканамічная сытуацыя будзе нармальнай.

Каля 30% акцый кампаній належыць дзяржаве.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт