Logo Polskiego Radia
Print

„Полюс холаду” для любіцеляў зімы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 15.02.2013 11:09
На Мазурах сабраліся дасьледчыкі Сібіры, Антарктыды й Нарвэгіі.

/

У Барэцкай пушчы пачынаецца мерапрыемства пад назвай „Полюс холаду”, або інакш „Актыўны лягер любіцеляў зімы й жывотных на Дзікіх Мазурах”. Гэта першая такога віду імпрэза, у якой удзельнічаюць дасьледчыкі Сібіры, Антарктыды й Нарвэгіі.
„Полюс холаду” прапагандуе зіму, як пару году вельмі цікавую для турызму й актыўнага адпачынку. У лягер прыехалі цэлыя сем’і нават з маленькімі дзецьмі. Цягам трох дзён яны будуць удзельнічаць у лыжных, краязнаўчых экспэдыцыях і на сабачых запрэжках.
Плянуецца начлег у лесе, зімовыя гульні, турнір падарожнікаў і аўтарскія сустрэчы. Удзельнікі жывуць у індзейскіх ціпі, у намётах і буданах.
Мерапрыемства праходзіць у ваколіцах мясцовасьці Выдміны на Мазурах і яно працягнецца да нядзелі.
яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт