Logo Polskiego Radia
Print

Грамадзкая праца для "вечных" беспрацоўных

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 15.02.2013 17:09
Польскае міністэрства працы пачынае вайну зь “вечнымі” беспрацоўнымі.

Ведамства прапануе ім грамадзкія працы й заняткі з трэнэрамі па працаўладкаваньні. Такім чынам міністэрства хоча актывізаваць каля мільёна чалавек, якія на біржах працы зарэгістраваныя даўжэй чым год.

Вялікая колькасьць зарэгістраваных доўгатэрміновых беспрацоўных карыстаецца сацыяльнай дапамогай. Такія асобы будуць мець абавязак цягам 20 гадзін у тыдзень працаваць над сваім вяртаньнем на рынак працы. З гэтага 10 гадзін на грамадзкай працы, а другія 10 гадзін – заняткі з трэнэрам.

“Тое, што мы хочам даць камусьці шанец вярнуцца на рынак працы, я не лічу прымусам”, - казаў Польскаму радыё міністар працы Владыслав Косіняш-Камыш.

Праграма пачне дзейнічаць з будучага году. Пачаткова грамадзкая праца й заняткі з трэнэрам будуць добраахвотнымі, з 2015 году ўдзел будзе абавязковым.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт