Logo Polskiego Radia
Print

Квасьнеўскі склікае зьезд праекту “Europa Plus” на восень

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 09.03.2013 14:38
У будучым годзе “Europa Plus” зьбіраецца вылучыць саіх прадстаўнікоў на выбары ў Эўрапарлямент.

/

Аляксандар Квасьнеўскі абяцае прадставіць праграму свайго новага палітычнага праекту “Europa Plus” пасьля вакацыяў. Пра гэта Польскаму радыё распавёў паплечнік экс-прэзыдэнта, эўрадэпутат Марэк Сівец.

У дадзены момант ствараюцца арганізацыйныя структуры новага палітычнага ўтварэньня й яго праграма. Увосень адбудзецца публічны сход сябраў праекту “Europa Plus” на якім Аляксандр Квасьнеўскі прадставіць праграму.

Неўзабаве распачне працу інтэрнэт старонка новай палітычнай ініцыятывы дзякуючы якой Квасьнеўскі й яго паплечнікі будуць шукаць прыхільнікаў.
“Europa Plus” – гэта лева-лібэральны праект экс-прэзыдэнта Аляксандра Квасьнеўскага, эўрадэпутата Марэка Сіўца і дэпутата Сэйму Януша Палікота. У будучым годзе “Europa Plus” зьбіраецца вылучыць саіх прадстаўнікоў на выбары ў Эўрапарлямент.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт