Logo Polskiego Radia
Print

"Маніфа" ў Варшаве

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 10.03.2013 14:36
Сёлета асноўны лёзунг удзельнікаў - “За незалежную польку”.
fot. Polskie Radio

Некалькі сотняў чалавек узяло ўдзел у варшаўскай маніфэстацыі, зладжанай асяродзьдзямі фэміністак. Як кожны год, “маніфа” ладзіцца блізка даты 8 сакавіка. Сёлета асноўны лёзунг удзельнікаў - “За незалежную польку”. Арганізатары маніфы адзначаюць, што ў польскім грамадзтве жанчыны дыскрымінуюцца, а кіруючыя колы ня шмат робяць, каб гэта зьмяніць.

Удзельніца: Летась быў павышаны пэнсійны ўзрост. Нам абяцалі, што будзе цудоўна, будуць адмысловыя праграмы для старэйшых жанчын, яны змогуць знайсьці працу, улады пастараюцца, каб жанчыны зараблялі больш, каб не атрымалі галодны паёк на пэнсіі. Дзе гэтыя праграмы? На жаль, ніхто іх ня бачыў.

Адна з арганізатарак маніфэстацыі Богна Альшэўска тлумачыць, чаму ў Польшчы жанчыны не адчуваюць сябе незалежнымі.

Б. Альшэўска: Незалежнасьць – гэта свабода. Напрыклад, свабода цела ад эксплюатацыі, паколькі праца жанчын дрэнна аплачваецца. Свабода ад насільля ў сям’і. Нядаўна Польшча падпсіала Канвэнцыю Рады Эўропы аб супрацьдзеяньні насільлю над жанчынамі, але, на жаль, яна не была ратыфікаваная.

Удзельнікі “Маніфы” прайшлі па вуліцах Варшавы да будынку польскага парлямэнту.

фота: леташняя "маніфа" ў Варшаве

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт