Logo Polskiego Radia
Print

Бясплатны Wi-Fi у 150 варшаўскіх аўтобусах

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 22.03.2013 05:30
Першыя 20 аўтобусаў зь бясплатным інтэрнэтам пачнуць курсаваць цягам біжэйшых дзён.

Да канца 2013 году ў 150 варшаўскіх аўтобусах будзе працаваць бясплатны Wi-Fi. Першыя 20 аўтобусаў зь бясплатным інтэрнэтам пачнуць курсаваць цягам біжэйшых дзён.

Да 1 красавіка гэтая паслуга будзе даступная ў 50-ці аўтобусах. Усе выдаткі пакрывае рэклямадавец лягатым каторага будзе разьмешчаны на стартавай старонцы.

Варшаўская сетка бясплатнага Wi-Fi ў аўтобусах будзе самым вялікім такога тыпу праектам у Польшчы.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт