Logo Polskiego Radia
Print

Бізнэс спусташае Мазуры

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 28.03.2013 07:47
Адзін з найпрыгажэйшых рэгіёнаў Польшчы ператвараецца ў шахцёрскую вобласьць.
Die Masurische SeenplatteDie Masurische Seenplattefoto: sxc.hu

foto:
foto: sxc.hu

Польскі азёрны край Мазуры паволі ператвараецца ў шахцёрскі рэгіён з усімі нэгатыўнымі для такой зьявы настпуствамі. Найбольш небяспечнай зьявай зьўляецца драпежніцкая эксплюатацыя запаўняльнікаў бэтону, піша “Nasz Dziennik”.

На думку аўтараў адкрытага ліста адрасаванага маршалэку Варміньска-мазурскага ваяводзтва, рэгіён цалкам аддадзены на здабычу кампаній, якія яго спусташаюць. Улады ваяводзтва выдалі да гэтага часу каля 500 дазволаў на эксплюатацыю запаўняльнікаў бэтону, піша выданьне.

Мясцовы дэпутат апазыцыйнай партыі “Права й Справядлівасьць” Ежы Шміт сьцьвярджае, што такіх шахтаў на Мазурах значна больш. Ён падкрэсьлівае, што апрача легальных шахтаў, шэраг такіх аб’ектаў працуе па-за законам. “Гэта адбываецца пры маўклікай згодзе мясцовых уладаў” - кажа Шміт.

Аўтары адкрытага ліста да маршалэка зьвяртаюць увагу на нэгатыўныя вынікі здабычы запаўняльнікаў бэтону. Паводле іх, гэта спрыяе дэградацыі навакольнага асяродзьдзя, высяканьню лясоў, а таксама зьмене гідралягічнай сыстэмы, якая ўплывае на зьмяншэньне ўзроўню вады ў азёрах.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт