Logo Polskiego Radia
Print

Эколягі: не купляйце трусоў на Вялікдзень!

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 29.03.2013 09:59
Эколягі зазначаюць, што жывыя зьвяры -- неадпаведны, а часам і праблемны падарунак.


/


"Мы хочам зьвярнуць увагу на тое, што пад уплывам эмоцый, жаданьня зрабіць падарунак блізкім, робім нятрапны і безадказны выбар. Трусы становяцца яго ахвярамі," -- сказала на прэс-канфэрэнцыі ў Катавіцэ абаронца правоў жывёл Агнешка Бельска-Бродзяк з Унівэрсытэту Сылезіі.

У польскай традыцыі трусы сталіся сыбмалем веснавога сьвята і, адпаведна, модным падарункам. Перад Вялікаднем у Польшчы значна ўзрастае продаж трусоў.

Таварыства дапамогі трусам зазначае, што жывы зьвярок -- гэта ня цацка. Трэба добра падумаць перш, чым яго купім. Трусы могуць выклікаць алергію, могуць грызьці кампутарныя і тэлевізійныя каблі, драпаць абоі. Непрадуманы жывы падарунак часта трапляе ў прытулак для зьвяроў ці проста на вуліцу або сьмецьцезвалку.

Эколягі звяртаюць увагу таксама на іншы аспэкт праблемы: заалягічныя крамы прадаюць вельмі малых трусоў, якія ня могуць жыць самастойна -- яны павінны яшчэ піць малако маці. Некаторыя зь іх гінуць на складах або ў крамах, іншыя паміраюць празь некалькі дзён пасьля таго, як іх прадалі, што выклікае пакуты ў дзяцей, якім падаравалі зьвярка.

эб






Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт