Logo Polskiego Radia
Print

Кантрабанда наркотыкаў празь беларуска-польскую мяжу вырасла ў два разы

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 09.04.2013 09:51
МУС Польшчы ўзмацняе ахову мяжы 800 дадатковымі памежнікамі й супэрсучасным абсталяваньнем.
źr. glowimages

Усходнюю мяжу Польшчы апанавалі кантрабандысты. МУС накіроўвае туды супэрсучаснае абсталяваньне і ўзмацняе ахову мяжы дадатковымі 800 памежнікамі.

Як паведамляе сёньня "Rzeczpospolita", сума канфіскаваных на ўсходняй мяжы тавараў склала летась больш за 20 млн. даляраў. Палову гэтай сумы складае кантрабанда з Украіны, рэшта – зь Беларусі й Калінінградзкай вобласьці.

Асабліва ўражвае павелічэньне кантрабандных нарктотыкаў празь беларуска-польскую мяжу. У 2012 годзе было канфіскавана ў два разы больш наркатычных сродкаў, чым год раней.

Вырасла таксама колькасьць беларусаў-нелегалаў. Летась польская памежная варта затрымала 447 грамадзян Беларусі, якія спрабавалі нелегальна перакрочыць дзяржаўную мяжу Польшчы.

rp.pl/дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт