Logo Polskiego Radia
Print

У сымбаля Варшавы твар дзяўчыны зь беларускага Палесься

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 11.04.2013 11:39
Натуршчыцай скульптуры, якую ў 1939 годзе ўстанавілі на беразе Віслы, была ўраджэнка вёскі Мазуркі пад Баранавічамі.

/

У сымбаля польскай сталіцы, славутай варшаўскай русалкі, твар дзяўчыны зь беларускага Палесься. Натуршчыцай скульптуры, якую ў 1939 годзе ўстанавілі на беразе Віслы, была ўраджэнка вёскі Мазуркі пад Баранавічамі, Крысьціна Кагельская.

Крысьціна Кагельская нарадзілася ў 1914 годзе ў сям’і памешчыкаў. Маці Яніна была біёлягам і доктарам філязофіі, бацька Ян інжынэрам, з 1926 быў палескім ваяводам. Дзед удзельнічаў у паўстаньні Каліноўскага й быў за гэта высланы ў Сібір.

Пасьля заканчэньня гімназіі імя Рамуальда Траўгута ў Берасьці Крысьціна вывучала геаргарафію й этнаграфію ў Варшаўскім унівэрсытэце. Пісала вершы, кампанавала музыку й сама сьпявала свае песьні. У яе рэпэртуары было шмат беларускіх народных песьняў, якія яна выконвала ў эфіры Польскага радыё ў Вільні й Варшаве.

У палове 1930-ых маладую студэнтку й паэтку заўважыла скульптар Людвіка Нітшова, якая прапанавала ёй пазаваць падчас стварэньня сымбалю Варшавы.

Дарэчы, гэтая скульптура была адзіным помнікам, які ацалеў у сталіцы пасьля Варшаўскага паўстаньня ўдзельніцай якога была і Крысьціна Кагельская. Яна загінула 2 жніўня 1944 году, на другі дзень паўстаньня. Яе іменем названая адна з варшаўскіх школ.

дг

/
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт