Logo Polskiego Radia
Print

Зарплата павышаецца, занятасьць – падае

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 17.04.2013 17:46
У сакавіку сярэднямесячная заработная плата склала амаль 3 832 злотыя.

/

Заработная плата на прадпрыемствах у Польшчы вышэйшая, чым у мінулым годзе і ў мінулым месяцы, але занятасьць польскага насельніцтва падае. Такім чынам сьведчаць дадзеныя Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня.

У сакавіку сярэднямесячная заработная плата склала амаль 3 832 злотыя (гэта амаль 935 эўра ), то бок на 1,6% больш, чым у сакавіку мінулага году. У параўнаньні зь лютым зарплата павялічылася на 3,3%.

Тым часам падае працаўладкаваньне на прадпрыемствах. У сакавіку ў гадавым маштабе яно зьнізілася на 0,9%, а ў параўнаньні зь лютым бягучага году – на 0,2%.

У цяперашні час на прадпрыемствах у Польшчы працуе амаль 5,5 мільёна чалавек.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт