Logo Polskiego Radia
Print

Паліцыянта асудзілі на 1,5 гады турмы за зьбіцьцё дэманстранта (фота)

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 22.05.2013 11:08
Супрацоўнік праваахаоўных ворганаў біў аднаго з дэманстрантаў па галаве, пінаў і выкарыстаў сьлёзацечны газ.

Паліцыянат
Паліцыянат зьбівае ўдзельніка дэманстрацыі 11 лістапада 2011 году.

На паўтары гады турмы з адтэрміноўкай на 3 гады й забарону выкананьня прафэсіі на 8 гадоў асуджаны польскі паліцыянт, які на Дзень Незалежнасьці ў 2011 годзе зьбіў аднаго з дэманстрантаў.

Падчас дэманстрацыі правых і праварадыкальных арганізацый 11 лістапада ў Варшаве адбыліся сутычкі зь леварадыкальнымі польскімі й нямецкімі групоўкамі. У цэнтры гораду адбываліся сутыкненьні з паліцыяй.

Паводле Варшаўскага акружнога суда, паліцыянт перакрочыў свае паўнамоцтвы. На відэаздымках, якія сталі доказам па гэтай справе, бачна, як супрацоўнік праваахаоўных ворганаў біў аднаго з дэманстрантаў па галаве, пінаў і выкарыстаў сьлёзацечны газ.

Судзьдзя падчас працэсу зазначыў, што паліцыянт меў права толькі затрымаць падазраванага ў правапарушэньні, выкарыстоўваючы прыёмы, якія не наносяць цялесных пашкоджаньняў.

Прысуд пакуль не ўступіў у сілу.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт