Logo Polskiego Radia
Print

Спрэчка за мінімалку ў Польшчы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.05.2013 15:30
Прафсаюзы ня хочуць згадзіцца на прапанову ўраду й прадпрымальнікаў.

/

Урад прапануе, каб у наступным годзе мінімальны памер зарплаты павысіўся зь цяперашняй 1600 (амаль 382 эўра) да 1680 злотых (амаль 401 эўра), то бок, на 19 эўра.

Гэтую прапанову падтрымліваюць працадаўцы. У сваю чаргу прафсаюзы лічаць, што мінімальная заработная плата павінна быць павялічана на больш за 28,5 эўра, то бок, скласьці 1720 злотых (410,5 эўра). Прафсаюзьнікі пераконваюць, што падчас паседжаньня Трохбаковай камісіі яны будуць адстойваць сваю пазыцыю.

Як падкрэсьліў кіраўнік Форуму прафсаюзаў Тадэвуш Хвалка, на менш, чым згаданыя 28,5 эўра працаўнічы бок напэўна ня згодзіцца.

Тадэвуш Хвалка: У Антыкрызыснай дамове мы запісалі павышэньне мінімалкі да ўзроўню 50% сярэдняй заработнай платы ў краіне. Цяпер мінімалка складае 44% сярэдняй заработнай платы. Таму я лічу, што нашыя патрабаваньні ня надта высокія.

Інакш праблему мінімальнай зарплаты бачаць працадаўцы. Паводле іх, надта высокае павышэньне мінімальнай заработнай платы выклікае рост інфляцыі й панізіць канкурэнтназдольнасьць польскіх фірмаў.

Як кажа Зьбігнеў Журэк з арганізацыі „Business Centre Club”, мінімалка на ўзроўні, прапанаваным прафсаюзамі, прычыніцца да таго, што працадаўцы ня будуць павышаць занятасьці. Ад гэтага пацярпелі б, перш за ўсё, бяднейшыя рэгіёны й асобы зь вельмі нізкай кваліфікацыяй.

Зьбігнеў Журэк: Мінімальная заработная плата можа быць бар’ерам. Калі прадпрымальнік будзе прымушаны заплаціць больш, чым гэтая праца вартая, то ён на гэта ня зможа сабе дазволіць. Я лічу, што часам лепш зарабіць менш, чым не зарабіць цалкам. Наогул, паводле мяне, існаваньне мінімальмай зарплаты прычыняецца да паніжэньня канкурэнтназдольнасьць польскай эканомікі.

Паводле закону, да 15 чэрвеня ўрад павінен прадставіць Трохбаковай камісіі афіцыйную прапановы мінімальнай заработнай платы на наступны год. Выпрацаваць кампраміс па гэтым пытаньні Трохбаковая камісія, у склад якой уваходзяць прадстаўнікі прафсаюзаў, ураду й працадаўцаў, павінна да 15 ліпеня. Калі ейныя чальцы не дасягнуць кампрамісу, тады да 15 верасьня ўрад вырашыць пра мінімалку самастойна.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт