Logo Polskiego Radia
Print

Сусьветныя дні казкі ў Аструдзе

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 31.05.2013 12:20
Кожны год на сьвята казкі ў Аструду прыбывае больш за 20 тысячаў гасьцей з Польшчы й замежжа.

swiatowe-dni-bajki.pl
swiatowe-dni-bajki.pl

Парад казачных пэрсанажаў, выступы мімаў і жанглёраў, спэктаклі й чытаньне казак. У Аструдзе (на паўночным усходзе Польшчы) пачаліся 7-я Сусьветныя дні казкі й суправаджаючы іх Міжнародны кірмаш.

Да бліжэйшай нядзелі ў новым гандлёва-выставачным цэнтры „Арэна Аструда” можна будзе купіць кнігі, цацкі, настольныя гульні, прысмакі і ўсё, што зьвязана зь дзіцячай тэматыкай.

Кожны год на Сусьветныя дні казкі прыбывае больш за 20 тысячаў наведвальнікаў з Польшчы й замежжа. Сотні дзяцей з апекунамі ўдзельнічаюць у парадзе казачных герояў.

Вармінска-Мазурская асацыяцыя „Казка” заплянавала конкурсы спэктакляў, песьняў і плякатаў. Сусьветныя дні казкі – гэта таксама магчымасьць пазнаёміцца зь легендамі й традыцыямі іншых народаў і культур. У гэтым годзе пройдуць сустрэчы з Афрыкай, вывучэньне арабскай каліграфіі, Лацінаамэрыканскі фэстываль і Ўкраінская вечарына.

Як кожны год, пройдуць лекцыі, сэмінары ды арганізаваная сумесна з Вармінска-Мазурскім унівэрсытэтам канфэрэнцыя „Казка ў навуковай і адукацыйнай прасторы”. Уступ на мерапрыемства бясплатны.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт