Logo Polskiego Radia
Print

Кіроўца зь Беларусі асуджаны ў Польшчы на 5 гадоў турмы (відэа)

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 24.06.2013 11:20
Трагічнае здарэньне адбылося ў лістападзе 2012 года на аўтадарозе нумар 8, паміж Замбравам і Беластокам.

Да 5 гадоў турмы й 10-ці гадоў забароны кіраваньня аўтамабілем асуджаны грамадзянін Беларусі, з-за якога ў 2012 годзе каля Ломжы загінулі тры асобы.

Судовы працэс працягваўся адзін. Кіроўцы фуры прызнаў сваю віну й прасіў асудзіць яго да 4 гадоў турмы.

Трагічнае здарэньне адбылося ў лістападзе 2012 года на аўтадарозе нумар 8, паміж Замбравам і Беластокам. Грамадзянін Беларусі на фуры выехаў не левы пас руху й зь вялікай сілай сутыкнуўся з мікрааўтобусам. Загінулі тры асобы, пяць чалавек, у тым ліку й сам беларус, былі параненыя.

Паводле суда, 37-гадовы кіроўца няўважліва сачыў за дарогай і не разьлічыў хуткасьць і стыл кіраваньня фурай да сытуацыі. Пасьля ДТЗ беларусыў быў зьмешчаны пад варту. Прысуд пакуль не ўступіў у сілу.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт