Logo Polskiego Radia
Print

У Супрасьль плывуць пілігрымы на байдарках

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 08.08.2013 11:49
У суботу ў мясцовым кляштары адбудуцца ўрачыстасьці Іконы Маці Божай.

Больш за 50 чалавек выплыла сёньня з Гарадка на Падляшшы ў байдарачнай пілігрымцы на праваслаўныя ўрачыстасьці Іконы Маці Божай у Супрасьлі.

Пілігрымка будзе працягвацца два дні. У ёй удзельнічае, пераважна, моладзь. На вадзе пілігрымы правядуць каля 20 гадзінаў.

Паводле гістарычных дакумэнтаў, кляштар у Супрасьлі 500 гадоў таму збудавалі манахі, якія прыбылі з Гарадка. Спачатку там быў кляштар пабудаваны кіеўскімі манахамі. Шукаючы больш адасобленае месца, манахі пусьцілі ўніз па рацэ драўляны крыж.

Ён затрымаўся ў месцы пад назвай Сухі брод. Менавітам там і пабудавалі супрасьльскі кляштар, дзе ў суботу адбудуцца ўрачыстасьці.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт