Logo Polskiego Radia
Print

Польскі прэзыдэнт заклікае да рашучасьці ў справе Сырыі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 24.09.2013 11:26
Польшча крытыкуе Раду Бясьпекі ААН за пасыўнасьць ў Сырыі.
Президент Польши Бронислав КоморовскийПрезидент Польши Бронислав КоморовскийИсточник: se.pl
Польскі прэзыдэнт заклікае да рашучасьці ў справе Сырыі
Польшча крытыкуе Раду Бясьпекі ААН за пасыўнасьць па Сырыі. Пра гэта сказаў Браніслаў Камароўскі неўзабаве пасьля прыбыцьця ў Нью-Ёрк на 68-й сэсію Генэральнай Асамблеі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.
У сваім выступе, які запланаваны на сераду, польскі прэзыдэнт будзе казаць пра неабходнасьць рэфармаваньня Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. На думку прэзідэнта, арганізацыя павінна быць больш эфектыўнай ў вырашэньні канфлікту ў Сырыі. «Перш чым пагражаць ваеннай апэрацыяй у сувязі з грамадзянскай вайной у Сырыі, павінны быць выкарыстаныя іншыя метады ціску згодна з адпаведнымі артыкуламі, якія рэгулююць функцыянаваньне ААН», казаў у Нью-Ёрку польскі прэзыдэнт.
Браніслаў Камароўскі ў панядзелак увечары прыняў удзел ва ўрачыстай вячэры зладжанай Баракам Абамам для лідэраў, якія бяруць удзел у сэсіі Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. У аўторак польскі прэзыдэнт зноў сустрэнецца з амэрыканскім лідэрам на абедзе арганізаваным Генэральным сакратаром ААН.
У праграме побыту Браніслава Камароўскага заплянаваны таксама перамовы з кіраўніком Эўрапейскай Рады Германам Ван Рампёем і прэзыдэнтам Украіны Віктарам Януковічам. Гэтаксама ен будзе прысутнічаць на сустрэчы з польскімі кампаніямі, якія працуюць у Крамянёвай даліне.
юл

/

Пра гэта заявіў Браніслаў Камароўскі неўзабаве пасьля прыбыцьця ў Нью-Ёрк на 68-й сэсію Генэральнай Асамблеі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

У сваім выступе, які запланаваны на сераду, польскі прэзыдэнт будзе казаць пра неабходнасьць рэфармаваньня Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. На думку прэзідэнта, арганізацыя павінна быць больш эфектыўнай ў вырашэньні канфлікту ў Сырыі. «Перш чым пагражаць ваеннай апэрацыяй у сувязі з грамадзянскай вайной у Сырыі, павінны быць выкарыстаныя іншыя метады ціску згодна з адпаведнымі артыкуламі, якія рэгулююць дзейнасьць ААН», казаў у Нью-Ёрку польскі прэзыдэнт.

Браніслаў Камароўскі ў панядзелак увечары прыняў удзел ва ўрачыстай вячэры зладжанай Баракам Абамам для лідэраў, якія бяруць удзел у сэсіі Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. У аўторак польскі прэзыдэнт зноў сустрэнецца з амэрыканскім лідэрам на абедзе арганізаваным Генэральным сакратаром ААН.

У праграме побыту Браніслава Камароўскага заплянаваны таксама перамовы з кіраўніком Эўрапейскай Рады Германам Ван Рампёем і прэзыдэнтам Украіны Віктарам Януковічам. Гэтаксама ен будзе прысутнічаць на сустрэчы з польскімі кампаніямі, якія працуюць у Крамянёвай даліне.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт