Logo Polskiego Radia
Print

Польскім раварыстам дазволяць ехаць супраць руху?

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 04.10.2013 11:54
У польскіх аматараў ровараў будзе свой абаронца – упаўнаважаны па справах раварыстаў.

Гэтую функцыю будзе выконваць варшаўскі ўпаўнаважаны Лукаш Пухальскі. Яго мэтай будзе стварэньне дарожнай інфраструктуры для раварыстаў.

У бліжэйшы час ўпаўнаважаны па справах раварыстаў абяцае заняцца выдзяленьнем адмысловых месцаў, дзе раварысты змогуць знаходзіцца на скрыжаваньнях. Апрача гэтага, ён прапануе ўвесьці магчымасьць ехаць супраць дарожнага руху ў жылых раёнах і вуліцах з абмежаваньнем хуткасьці да 30 км/г.

Неўазабаве ў польскіх гарадах могуць таксама зьявіцца сьветлафоры з адмысловай сыгналізацыяй для раварыстаў, каб яны маглі пакідаць скрыжаваньне перад кіроўцамі аўтамабіляў.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт