Logo Polskiego Radia
Print

Цягнік згубіў вагон з пасажырамі

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 04.10.2013 12:06
Нетыповае здарэньне адбылося на чыгуначнай станцыі ў Жырардаве.

Апошні вагон цягніга „Łodzianin” адчапіўся ад цягніка, які адпраўляўся ў бок Варшавы.

Чыгуначнікі запэўніваюць, што небясьпекі для пасажыраў гэта не ўяўляла. Падчас падчапленьня вагону рух на трасе быў спынены.

Высьвятленьнем прычыны гэтага рэдкага здарэньня заняўся перавозчык. Варшаўскі накірунак на вакзале ў Жырадаве быў заблякаваны каля 30 хвілінаў.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт